ФІЛАСОФІЯ
Адзінства супрацьлегласцей
Прадстаўляем вам нашу новую філасофію дызайну — адзінства супрацьлегласцей. У аснове ідэя супрацьпастаўлення, якую мы выкарыстоўваем для фарміравання ўнікальнага стылю Kia. Мы ўжываем канцэпцыі разбурэння сувязей і кантрасту, каб ствараць ярка выражаны дызайн.
Філасофія адзінства супрацьлегласцей дазваляе нам вылучацца і сімвалізуе надыход новай эры брэнда. Kia адаптуецца да зменлівага свету вакол нас. Мы натхнёныя зменамі, якія адбываюцца вакол нас, і запрашаем вас разам з намі ствараць будучыню.
Фiласофiя брэнда
МАНІФЕСТ
Любая творчасць пачынаецца з руху
Як для дызайнераў, якія ствараюць для спажыўцоў, мясцовых супольнасцей і грамадства ў цэлым устойлівыя мабільныя рашэнні, наша мэта ў Kia заключаецца ў стварэнні інавацыйных прадуктаў, якія натхняюць вас, калі вы рухаецеся, і ў прадастаўленні запатрабаваных і зручных паслуг, якія дэманструюць нашу веру ў тое, што самы каштоўны рэсурс для кожнага чалавека — гэта яго час.
Мы народжаны ў цэнтры натхнення, жарсці і энтузіязму. Наш настрой на рост і прагрэс выяўляецца ў кожным супрацоўніку Kia па ўсім свеце. І мы імкнемся рэалізоўваць мэту брэнда кожны дзень.
Маніфест брэнда
НАТХНЕННЕ
Рух натхняе на ідэі
У Kia дзякуючы супрацоўніцтву з мастакамі і нейрабіёлагамі мы стварылі анімацыю, якая распрацавана для таго, каб натхніць кожнага, хто глядзіць на яе. У выніку шматлікіх даследаванняў мы выявілі, што творы мастацтва раскрываюць сутнасць руху ў прыродзе за кошт спрашчэння формы з дапамогай такіх метадаў, як змяненне колеру ў залежнасці ад хуткасці.
Рух у акіяне
Рух хваль стварае адчуванне поўнага
пагружэння.
Рух на зямлі
Рух часціц у прыродзе спрыяе
супакаенню.
Рух у паветры
Чароўны рух часціц стварае адчуванне
прысутнасці.
Рух наперад, пастаянныя намаганні і ўдасканаленне — вось наш менталітэт росту
Рух з’яўляецца важнай часткай нашага менталітэту ў Kia. Яго падзяляюць усе супрацоўнікі на ўсіх узроўнях кампаніі.
Натхненне брэнда

У Kia доўгая гісторыя вытворчасці аўтамабіляў. Калі дакладней, мы пачалі ў 1944 годзе з вытворчасці ровараў.

З тых часоў вось ужо 75 гадоў мы прыводзім людзей у рух.
Мы з гонарам прадстаўляем рашэнні, якія дапамагаюць людзям перамяшчацца з адной кропкі ў іншую, і пры гэтым аб’ядноўваюць людзей адзін з адным фізічна і эмацыйна.

Як вы бачыце, рух заўсёды быў у сэрцы нашага брэнда, а рух людзей — у аснове нашага бізнесу, і гэта так і застанецца ў будучыні, незалежна ад любых змяненняў у нашай галіне.

Каштоўнасцi брэнда
КАШТОЎНАСЦІ
Крэатыўнае мысленне, інавацыі і прагрэс — наш жыццёвы менталітэт.

Мы верым у тое, што гэтыя каштоўнасці знаходзяць водгук у нашых спажыўцах. Людзях з прагрэсіўным светапоглядам, аптымістычных і пазітыўных, гатовых змяняцца і адаптавацца да будучыні, якія акрылены новымі ідэямі і ва ўсім бачаць магчымасці.

Шчыра адказваць на пытанне «Для чаго» — гэта крытычна важна, каб дасягаць мэты нашага брэнда. Быць брэндам, які ўвасабляе гэтае бачанне і прытрымлівацца яго кожны дзень — гэта тое, з чаго мы ўсё пачынаем.

МЭТА
У Kia мы верым, што рух натхняе на ідэі. Менавіта таму мы ствараем прастору, дзе вы можаце знаходзіць натхненне і атрымліваць больш часу на ажыццяўленне сваіх ідэй.

Гэта і ёсць мэта існавання нашага брэнда. Мы ствараем прасторы, дзе вы зможаце натхняцца, і не толькі дзякуючы нашым прадуктам, але і пры знаходжанні ў нашых шоурумах, дзе вы атрымаеце вопыт узаемадзеяння з нашымі прадуктамі.

Акрамя таго, мы існуем, каб прадастаўляць значныя і зручныя паслугі, якія вызваляюць вам час на тое, што вас больш за ўсё натхняе, напрыклад, зносіны з сям’ёй і сябрамі, падарожжы або проста адпачынак.

З новым Kia мы выходзім за межы вытворцы аўтамабіляў і становімся брэндам новай эпохі мабільнасці

Брэндам, які разумее патрэбы людзей у рашэннях мабільнасці не толькі з пункту гледжання прадуктаў, але і з пункту гледжання паслуг, і прапануе зручныя паслугі, улічвае самы каштоўны рэсурс кожнага чалавека — час.

І гэта не проста словы, гэта мэта брэнда, якую мы будзем рэалізоўваць і кіравацца ёй ва ўсім, што мы робім.

Мэта брэнда
Прадстаўнікі кампаніі
пра новы брэнд Kia
Частка І. Поўная трансфармацыя
Частка І. Поўная трансфармацыя
Частка ІІ. Новая мэта брэнда
Частка ІІ. Новая мэта брэнда
Частка ІІІ. Новае аблічча брэнда
Частка ІІІ. Новае аблічча брэнда
Частка IV. Дызайн для будучыні
Частка IV. Дызайн для будучыні
Прадстаўнікі кампаніі
Kia адаптуецца да зменлівага свету вакол нас. Мы натхнёныя зменамі, якія адбываюцца вакол, і запрашаем вас далучыцца да стварэння будучыні